Беларускія остарбайтары: вяртанне ў жыццё @ gallery.TUT.BY, Минск [16 мая]

Беларускія остарбайтары: вяртанне ў жыццё


31
16
мая
19:00 - 20:30

 Страница мероприятия
gallery.TUT.BY
проспект Дзержинского 57, 9 этаж, 220089 Minsk, Belarus
Беларускія остарбайтары: вяртанне ў жыццё.
Усяго тыдзень таму ў розных кутках Беларусі, а ў Мінску з асаблівай помпай святкавалі Дзень перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Шанавалі ветэранаў, узгадвалі ахвяр і тых, хто не вярнуўся з той вайны.
На чарговай сустрэчы мы прапануем вам пагаварыць аб тых, хто доўга не мог гаварыць пра сябе ўсё, хто быў вымушаны хаваць і хавацца, — пра беларускіх остарбайтараў
Мы пакажам вам гісторыі і партрэты рэальных сведкаў Другой сусветнай вайны — людзей, якія былі вывезеныя з Беларусі ў Германію на прымусовыя працы і жывуць зараз. Большасць з іх мае горкі і траўміруючы жыццёвы досвед: перажыўшы сталінскі тэрор 1930-х, нямецкі акупацыйны рэжым, прымусовую высылку ў Германію, яны… сталі ізгоямі ў пасляваенным Савецкім Саюзе. У большасці выпадкаў, афіцыйная прапаганда расцэньвала іх не як «ахвяраў вайны», а як «памагатых гітлераўскай Германіі». Толькі праз больш чым 70 год яны пачынаюць казаць пра гэта адкрыта.
Яны вяртаюцца ў гісторыю такімі як ёсць, без прыўкрас. Яны былі, жылі, марылі… пакуль аднойчы іх жыццё не падзялілася на да і пасля. Яны шмат год неслі сваю таямніцу, свой сакрэт, які сёння перадаюць у гісторыю. Остарбайтары — невядомыя ахвяры вядомай вайны.
Падчас сустрэчы мы прэзентуем Вам дакументальны фільм і фотавыставу “Беларускія остарбайтары: вяртанне ў жыццё”, якія былі створаныя на падставе матэрыялаў экспедыцый «Беларускага архіва вуснай гісторыі» ў межах праекта «Беларускія остарбайтары», які рэалізуецца МГА «Гісторыка» (Беларускі архіў вуснай гісторыі) сумесна з DOM — deutsch-russisches Haus für Begegnung, Bildung und Kultur in Landshut e.V., deutsch-belarussische gesellschaft e.V. (Dbg) пры падтрымцы фонда Erinnerung, Verantwortung und Zukunft…
Нашым экспертам на сустрэчы будзе гісторык, навуковы кіраўнік праекта “Беларускі архіў вуснай гісторыі” Андрэй Мастыка.
Прыходзьце 16 мая а 19.00 на Дзяржынскага, 57 — 9 паверх (Галерэя TUT.BY).
Уваход вольны!
Обсуждение
image
Только зарегистрированные пользователи могут писать комментарии.
Пройдите быструю регистрацию или авторизацию.

Самые ожидаемые события в Минске :

Jay-Jay Johanson в Минске
Минск , Площадь Свободы
Дзень Швецыі
Open Air: Stereo Weekend с Новым Радио
Stereo Weekend с Новым Радио
FSP X
FSP Freaky Summer Party
Арганны канцэрт Арміна Бэкера
костел Пресвятой Девы Марии
Конференция It BDS Minsk
IBB Hotel Minsk
Городской фестиваль "Блюз. Лето"
TNT Rock Club
Космос Наш
КОСМОС НАШ
Самые популярные мероприятия в твоей ленте новостей!