Міжнародны выставачны праект "Булгакаў - з'ява незаконная" @ Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Минск [18 мая]

Міжнародны выставачны праект "Булгакаў - з'ява незаконная"


25
18
мая
17:00 - 20:00

 Страница мероприятия
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы
вуліца Янкі Купалы, 4, 220030 Minsk, Belarus
18 мая 2018 г. у 17.00 Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае на ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Булгакаў – з’ява незаконная” з фондаў Літаратурна-мемарыяльнага музея Міхаіла Булгакава, філіяла Музея гісторыі горада Кіева.
Два перыяды, на якія падзяляецца жыццё пісьменніка-містыка, пісьменніка-сатырыка Міхаіла Булгакава – дарэвалюцыйны кіеўскі і савецкі маскоўскі – прадстаўлены матэрыяламі з сямейных архіваў сваякоў і сяброў пісьменніка. Асабістыя рэчы і фатаграфіі, якія перадала будучаму музею першая жонка Булгакава Таццяна Мікалаеўна Лапа яшчэ за 10 год да яго стварэння, сталі першымі экспанатамі Літаратурна-мемарыяльнага музея Міхаіла Булгакава ў доме № 13 на Андрэеўскім спуску ў Кіеве – ў доме і гора… дзе, дзе пісьменнік нарадзіўся. У творчасці Міхаіла Афанасьевіча гучыць тэма Кіева як страчанага горада-саду, горада-раю.
У адносінах да новага жыцця Міхаіл Булгакаў адчуваў сваю чужароднасць. Інакш і быць не магло, бо пісьменнік адстойваў права на свабоду творчасці, не хаваў скептычнага стаўлення да рэвалюцыйных працэсаў, якія адбываліся ў СССР, адмаўляўся станавіцца ў шэрагі пісьменнікаў-спадарожнікаў. Улада яму “адказвала ўзаемнасцю” – большасць твораў Булгакава ўпершыню ўбачылі свет праз 30–40 гадоў пасля яго смерці.
Сярод арыгінальных экспанатаў, прадстаўленых на выстаўцы, асаблівую каштоўнасць маюць прыжыццёвыя выданні.
Выстава расказвае пра вечныя каштоўнасці, за якія варта змагацца заўсёды: гонар, годнасць, свабода чалавечага духу.
На сённяшні дзень няма звестак аб стасунках двух пісьменнікаў-сучаснікаў, двух з'яў у гісторыі савецкай літаратуры – Янкі Купалы і Міхаіла Булгакава. Магчыма, выстаўка “Булгакаў – з'ява незаконная” ў Купалавым доме ў Мінску – нагода для даследчыкаў іх творчасці пачаць пошукі.
Выстава экспануецца з 18 мая па 16 чэрвеня 2018 года.
Обсуждение
image
Только зарегистрированные пользователи могут писать комментарии.
Пройдите быструю регистрацию или авторизацию.

Самые ожидаемые события в Минске :

Jay-Jay Johanson в Минске
Минск , Площадь Свободы
Дзень Швецыі
Open Air: Stereo Weekend с Новым Радио
Stereo Weekend с Новым Радио
FSP X
FSP Freaky Summer Party
Свята роднай ежы
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Конференция It BDS Minsk
IBB Hotel Minsk
Городской фестиваль "Блюз. Лето"
TNT Rock Club
Космос Наш
КОСМОС НАШ
Самые популярные мероприятия в твоей ленте новостей!