Крыж Божай любові. Выстава Элана Лыскова @ Галерея "университет Культуры", Минск [с 1 по 15 июня]

Крыж Божай любові. Выстава Элана Лыскова


97
1 - 15
июня
11:00 - 19:00

 Страница мероприятия
Галерея "университет Культуры"
Октябрьская площадь, 1, Minsk, Belarus
1-га чэрвеня 2018-га года а 18 гадзіне ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адкрыецца першая персанальная выстава Элана Лыскова “Крыж Божай любові”.
Элана Лыскова больш ведаюць як мастака-фатографа, таму для яго гэтая выстава – своеасаблівы творчы эксперымент і пошук сябе як творчай асобы. На экспазіцыі будуць прадстаўлены творы жывапісу і графікі, якія мастак ствараў на працягу некалькіх апошніх гадоў.
Асноўная тэма яго карцін – гэта Бог і яго бязмежная любоў.
Аўтар дасканала ведае ўсе Біблейскія сюжэты і ў своеасаблівым стылі ўвасабляе іх на палотнах пры дапамозе фарбаў ці фламастараў. Яго работы здзіўляюць не толькі гульнёй кантрастаў, незвычайным каларытам, але і асаблівым поглядам на герояў сваіх палотнаў.
Напрыклад, Хрыста на адной з сваіх карцін мастак намаляваў як звычайнага, стомленага пасля цяжкай працы чалавека ў цяслярнай майстэрні. Амаль усе яго карціны прасякнуты сімваламі веры, асабістымі роздумамі і вялікай глыбінёй. Акрамя выяў святых Элан піша партрэты людзей, якія ўвайшлі ў гісторыю як пакутнікі веры і Апосталы свайго часу. Тэме святарства і паклікання прысвечана не адна кампазіцыя аўтара.
Элан Лыскоў глыбокаверуючы чалавек, які праводзіць у касцёле шмат часу. Менавіта ў святыні да яго прыходзілі новыя ідэі, ад Бога ён браў натхненне. Аб сваёй выставе Элан Лыскоў кажа так:
“Калі спаткаў Езуса, то ўсё змянілася ў маёй творчасці. Я атрымаў магчымасць адрозніваць колеры, адрозніваць чорны ад белага і тады пачаў пераказваць мае думкі. Калі думкі сталі больш простымі, мне стала лягчэй іх пераказваць. Такія простыя думкі як: “Бог ёсць Любоў” альбо яшчэ прасцей: “Бог Ёсць” дапамаглі мне адрозніваць і выбіраць больш адважна. Каб намаляваць нейкі вобраз патрэбны адвага і сілы, іх я атрымаў у малітве. Крыж Божай Любові – гэты проста. Любоў Езуса не дазваляе мне больш несці мой крыж аднаму, таму я счаслівы мастак, вельмі шчаслівы.”
Куратар выставы – мастак Надзя Бука (+37544 5806085).
Выстаўка працягнецца да 17 чэрвеня 2018 года.
Адрас: Кастрычніцкая плошча, 1 (Палац Рэспублікі), галерэя “Універсітэт культуры” (327-26-12).
Обсуждение
image
Только зарегистрированные пользователи могут писать комментарии.
Пройдите быструю регистрацию или авторизацию.

Самые ожидаемые события в Минске :

Cryptoworld. Blockchain – New Reality
Minsk Marriott Hotel
Open Air: Stereo Weekend с Новым Радио
Stereo Weekend с Новым Радио
FSP X
FSP Freaky Summer Party
Летнее трибьют-шоу
TNT Rock Club
Фестиваль уличной еды Vulitsa Ezha. Июль 2018
Urban Park Dreamland
Наш Дзень. Беларускі рок-фэст 30 чэрвеня
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
Agile meetup: Kanban + Scrum.
WorkFusion Minsk
Конференция It BDS Minsk
IBB Hotel Minsk
Городской фестиваль "Блюз. Лето"
TNT Rock Club
Самые популярные мероприятия в твоей ленте новостей!