Конкурс гуртоў на фестываль «Наш Дзень»! @ Грай кафэ, Минск [с 3 по 24 июня]

Конкурс гуртоў на фестываль «Наш Дзень»!


49
3 - 24
июня
18:00 - 22:00

 Страница мероприятия
Грай кафэ
Интернациональная 33, Minsk, Belarus
Конкурс гуртоў і выканаўцаў у межах фестываля «Наш Дзень». 🎧
Хочаш выступіць на адной сцэне з легендамі беларускай музыкі і атрымаць падтрымку ў музычным развіцці на ўвесь 2018-ты год?

Запрашаем беларускія гурты для ўдзелу ў конкурсе. Мы не абмяжоўваем удзельнікаў конкурсу ў музычных стылях і фарматах, або па моўнай прыкмеце. Поўная свабода творчасці і праяўлення музычна-паэтычных талентаў.
Арганізатары збіраюць заяўкі гуртоў да 31.05.2018. 📍

Песні на конкурс прымаюцца ў фарматах аўдыё і (або) відэа на e-mail [email protected] у трох варыянтах:
— гатовыя студыйныя запісы (якасна запісаныя песні, што не патрабуюць перазапісу і дадатковай працы);
— дэма-запісы (часткова гатовыя запісы, якія патрабуюць дадатковай студыйнай працы);
— чарнавікі (песні, запісаныя ў хатніх умовах ці на рэпетыцыі, канцэртныя запісы, відэа-запісы з выкананнем песні).

Заяўка павінна ўключаць:
— Назву гурта;
— Песню (Можна да трох песняў);
— Фотаздымак гурта і пару радкоў біяграфіі.

Этапы конкурса:
— Першы этап: адбор. Да 31.05 прымаюцца на e-mail заяўкі. У другі этап праходзіць 15 гуртоў. Адбіраць гурты будзе адмысловае журы, у склад якога ўваходзяць вядучыя айчынныя спецыялісты музычнай справы і папулярныя рок-музыкі;
— Другі этап: паўфіналы. У чэрвені ў сталічным кафэ «Грай» пройдзе тры жывыя музычныя паўфіналы, у кожным будзе прымаць удзел па 5 гуртоў. У фінал будуць праходзіць па два гурты. Адзін з гуртоў абяруць сябры журы, другі – публіка;
— Трэці этап: фінал. Пройдзе ў выглядзе лайв-канцэрта у арт-кафэ «Грай», па выніках фіналу будуць абраныя тры ўдзельнікі фестываля. Месцы пераможцаў будуць вызначаныя падчас правядзення фестываля 30 чэрвеня.

Узнагароды:
🥇Першае месца: выступ на фестывалі «Наш Дзень» 30 чэрвеня на адной сцэне з лепшымі беларускімі рок-гуртамі, запіс сінгла на адной з лепшых студый Мінска, арганізацыя паўнавартаснага канцэрту на працягу 2018-га года з прафесійнай інфападтрымкай;
🥈Другое месца: выступ на фестывалі «Наш Дзень», прафесійная арганізацыя сольнага канцэрту на працягу 2018-га года;
🥉Трэцяе месца: выступ на фестывалі «Наш Дзень», прызы ад «Арт Сядзібы» і symbal.by
Обсуждение
image
Только зарегистрированные пользователи могут писать комментарии.
Пройдите быструю регистрацию или авторизацию.

Самые ожидаемые события в Минске :

Cryptoworld. Blockchain – New Reality
Minsk Marriott Hotel
Open Air: Stereo Weekend с Новым Радио
Stereo Weekend с Новым Радио
FSP X
FSP Freaky Summer Party
Летнее трибьют-шоу
TNT Rock Club
Фестиваль уличной еды Vulitsa Ezha. Июль 2018
Urban Park Dreamland
Наш Дзень. Беларускі рок-фэст 30 чэрвеня
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
Agile meetup: Kanban + Scrum.
WorkFusion Minsk
Конференция It BDS Minsk
IBB Hotel Minsk
Городской фестиваль "Блюз. Лето"
TNT Rock Club
Самые популярные мероприятия в твоей ленте новостей!