Жывая Бібліятэка. Без выключэнняў @ , Минск [14 июля]

Жывая Бібліятэка. Без выключэнняў


61
14
июля
15:00 - 19:00

 Страница мероприятия
Ў галерэя сучаснага мастацтва / Y gallery
Лета — самы лепшы час, каб даведацца больш пра свет ды пра сябе. Кажуць, кнігі і падарожжы вельмі добра дапамагаюць у гэтай справе. Але гэта можна зрабіць і праз звычайную гутарку з іншым чалавекам.

Мы запрашаем вас на Жывую Бібліятэку — мерапрыемства, якое дапаможа даведацца болей пра людзей, што сутыкаюцца са стэрэатыпамі і забабонамі ў грамадстве, якія далёка не заўсёды спрашчаюць жыццё. Жывая Бібліятэка дае магчымасць пазнаёміцца з тымі, каго не сустрэнеш кожны дзень, зруйнаваць некаторыя стэрэатыпы і ўбачыць свет з іншага боку.

Мы прапануем вам сустрэцца з Жывымі Кнігамі — людзьмі, якія маюць пэўную ідэнтычнасць, рэдкі занятак, унікальны досвед ці нязвыклы для “большасці” светапогляд. На Жывой Бібліятэцы вам шчыра адкажуць на пытанні, якія цікавяць вас. Жывая Бібліятэка — шанец зразумець, што ўсе мы розныя, але ўсе мы людзі, якія жывуць побач адно з адным.

Гэтым разам Жывая Бібліятэка праходзіць у супрацы з Галерэяй сучаснага мастацтва Ў у межах выставы “Без выключэнняў! У працэсе”.

Уваход вольны! Па жаданні можна прайсці папярэднюю рэгістрацыю па спасылцы https://goo.gl/9APxK0 да 21:00 13 ліпеня. Усе зарэгістраваныя чытачы атрымаюць электронную версію поўнага каталогу кніг.

Чакаем вас і вашых сябровак ды сяброў на Жывой Бібліятэцы!
Обсуждение
image
Только зарегистрированные пользователи могут писать комментарии.
Пройдите быструю регистрацию или авторизацию.

Самые ожидаемые события в Минске :

Cryptoworld. Blockchain – New Reality
Minsk Marriott Hotel
Еўрапейскі фэст піва і ежы A-Fest
Лошицкий парк
Премьера фильма «100 лет дизайна» + лекция Дмитрия Карпова
Национальная библиотека Беларуси
FSP X
FSP Freaky Summer Party
Фестиваль авиационного спорта #пронебо-2018
Минск, Аэродром Боровая
Бизнес Будущего – 2018
Falcon Club
Псой Короленко в ИЛИ Клубе
Бар ili Клуб
Alfa-Bank Minsk Triathlon
Minsk
Minsk tango fusion 2018 marathon
Minsk tango fusion
Импролето
Мемориальный музей-мастерская Заира Азгура
Самые популярные мероприятия в твоей ленте новостей!